Энергаэфектыўнасць у школах
1 мая 2015 года праект прыняў удзел у фестывалі Кулікоў у Тураве
11 лістапада 2016 года адкрыццё энергаэфектыўнай школы ў Дзяржынску
11 лістапада 2016 года адкрыццё энергаэфектыўнай школы ў Дзяржынску
11 лістапада 2016 года адкрыццё энергаэфектыўнай школы ў Дзяржынску
Адкрыццё Віцебскага каледжа ў снежні 2016 года
Адкрыццё Віцебскага каледжа ў снежні 2016 года
11 лістапада 2016 года адкрыццё энергаэфектыўнай школы ў Дзяржынску
Адкрыццё Віцебскага каледжа ў снежні 2016 года
Праект “Энергаэфектыўнасць у школах”
Праект “Энергаэфектыўнасць у школах”
Пра праект:
Тэрміны: 06.09.2013 – 30.04.2017
Бюджэт: 2 000 000 € (унёсак ЕС)
Арганізацыя-выканаўца: Праграма развіцця ААН у Беларусі
Геаграфія: Беларусь
Апісанне
Праблема энергазберажэння становіцца для Беларусі ўсё больш актуальнай. Яе рашэнне ў пэўнай ступені залежыць ад узроўню экалагічнай культуры грамадзян. Праект дэманструе, што навучанне асновам энергаэфектыўнасці можна пачынаць з дзіцячага садка.
Мэты і задачы праекта: На прыкладзе чатырох пілотных устаноў адукацыі ў розных абласцях краіны стварыць дзейсную мадэль навучання асновам энергаэфектыўнасці. У далейшым назапашаны досвед плануецца выкарыстоўваць па ўсёй Беларусі.
Вынікі праекта: У трох абласцях – Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай – быў праведзены конкурс праектных ініцыятыў на тэму энергаэфектыўнасці. З 33 устаноў, якія падалі заяўкі, выбраныя чатыры пераможцы: сярэдняя школа № 4 (Дзяржынск), яслі-сад № 6 (Ашмяны), яслі-сад № 45 (Гродна) і Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж машынабудавання імя М.Ф. Шмырова.
У гэтых установах адукацыі праектам былі ўсталяваны сонечныя калектары, утылізатары цеплыні для падагрэву прытокавага паветра, былi уцепленыя сцены і дах, звычайныя вокны заменены на двухкамерныя шклопакеты. Апроч гэтага, усталявана энергаэфектыўнае асвятленне, на кухнях з'явілася сучаснае энергаэфектыўнае абсталяванне.
1670 выхаванцам чатырох устаноў адукацыі Беларусі вучыцца стала цяплей, святлей і камфортней.
Укаранёныя праектам ва ўстановах адукацыі сучасныя энергаэфектыўныя тэхналогіі дазваляюць скараціць энергаспажыванне ўдвая.
Пасля ўкаранення энергаэфектыўных тэхналогій за 6 месяцаў назіранняў зніжэнне спажывання цеплавой энергіі склала 45% (у сярэднім па ўсіх аб'ектах), зніжэнне спажывання электраэнергіі - 43%, а эканомія грашовых сродкаў склала 158203 рубля (каля € 80 000) (у суме па ўсіх аб'ектах).
Падчас трэнінгаў і семінараў, праведзеных спецыялістамі праекта, педагогі пілотных устаноў пазналі, як даступна расказаць пра складаныя аспекты тэмы энергазахавання. 27 выкладнікаў, якія прайшлі навучанне, сёння ўкараняюць веды па энергазахаванні і энергаэфектыўнасці ў навучальны працэс.
Вынікам трэнінгаў стала падрыхтоўка і выданне вучэбна-метадычнага дапаможніка «Энергаэфектыўная школа: час дзейнічаць!». Матэрыялы падручнiка дапамогуць мясцовым жыхарам ўжываць энергаэфектыўныя практыкі ў сваім штодзённым жыцці.
Рэалізуючы свае праектныя ініцыятывы, педагогі разам з навучэнцамі пілотных устаноў праводзiлi у дзіцячых садках тэматычныя пазнавальныя гульні, ранішнікі, экскурсіі і конкурсы. Такім чынам, колькасць зацікаўленых удзельнікаў праекта з ліку мясцовых жыхароў пастаянна расла.
Своеасаблівай візітнай карткай праекта стала серыя інфармацыйных матэрыялаў “Хуткая энергетычная дапамога”, у якую ўвайшлі кніжкі-размалёўкі, коміксы, настольная гульня, мультфільмы.
Пілотныя аб'екты праекта будуць выступаць у якасці дэманстрацыйных пляцовак па ўкараненні энергаэфектыўных тэхналогій і дэманстрацыі пераваг выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі
Кантакты:
Сяргей Нікіцін, кіраўнік праекта
+375 17 396 93 70, +375 29 323 51 96, siarhei.nikitsin@undp.org
Справаздачы аб праекце: http://energybel.by/category/public/bulleten/
Інфармацыйныя бюлетэні праекта: http://energybel.by/category/public/bulleten/
Размалёўкі аб прыгодах “Хуткай энергетычнай дапамогі”:
Сайт праекта: http://energoeffekt.gov.by/
Анімацыйныя відэа аб прыгодах "Хуткай энергетычнай дапамогі":